vanenochka (vanenochka) wrote,
vanenochka
vanenochka

ЗАВІРУХА-2012: ездовые собаки в Беларуси

Учора ў загарадным клубе «Фестывальны», што ў Валожынскім раёне, прайшлі другія міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце – гонкі на запрэжках з сабакамі «Завіруха-дзве тысячы дванаццаць». Паспрабаваць свае сілы сюды з'ехаліся спартсмены з некалькіх краін свету - Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі. Мэта мерапрыемства – абмяняцца вопытам з замежнымі трэнерамі, прапагандаваць здаровы лад жыцця, папулярызаваць ездавых сабак і нязвыклы для нашай краіны ездавы від спорту, а таксама садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды.



За гонкамі назіраць далей.

Ездавы спорт – нетрадыцыйны для Беларусі. Аднак колькасць яго прыхільнікаў з кожным годам павялічваецца. Гэта і не дзіўна. Бо пракаціцца ў марозны сонечны дзень па снежнай раўніне на лыжах ці санках ды яшчэ і ў запрэжцы з сабакамі – даволі прыемны адпачынак. Аднак каб праехаць з ветрыкам, неабходна мець добра падрыхтаваных, фізічна моцных сабак. А гэта – доўгі час трэніровак, каторыя не спыняюцца нават летам.



Прыкладна год таму набыла сабе сабаку і Кацярына Паўлава з Мінска. Сёння сямнаццацігадовая спартсменка стартавала ў першай гонцы - «скі-джорынгу» - сярод юніёраў.



Нягледзячы на аматарскі ўзровень спаборніцтваў, арганізавалі гэта мерапрыемства на выдатна.



Сёлета яго афіцыйна занеслі ў спіс спартыўна-масавых мерапрыемстваў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, адзначыў дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства Вадзім КармАзін.



Як паказвае практыка, у зімовы перыяд назіраецца спад турыстычнай актыўнасці. Аднак «Завіруха» дапамагае захаваць станоўчую дынаміку і прывабіць гасцей з замежжа. Кажуць, лепшая рэклама - гэта ўражанні чалавека.



Іх прывязе на сваю радзіму ў Латвію і галоўны суддзя спаборніцтваў Герц Алдман. Ён завітаў у Беларусь упершыню.



Акрамя гонак, гасцей свята чакалі розныя прыемнасці. Найбольш папулярная з іх, напэўна, - дзіцячы пакой з абагравальнікамі і печкамі. У перапынках паміж заездамі людзі прыходзілі сюды абагрэцца. Некаторыя змагаліся з марозам пры дапамозе гарачай гарбаты ці супа, а з голадам - шашлыкамі, піражкамі ды аладкамі. Даспадобы прыйшлася і народная забава – катанне з гары на матрасах. Карацей кажучы – усе атрымалі зарад бадзёрасці і весялосці.





У мяне таксама засталіся толькі станоўчыя ўражанні. Чакаю наступнай зімы – каб зноў завітаць на «Завіруху».

МЕТКИ: "Фестивальный", "Клуб северных ездовых собак", Воложинский район, ездовой спорт, гонки на собачьих упряжках, "Завіруха-2012", фото, Иван Уральский, Екатерина павлова, ски-джоринг, хаски, Министерство спорта и туризма Беларуси, Вадим Кармазин, Департамент по туризму, туризм, зимний отдых, активный отдых, хобби
Tags: Иван Уральский, туризм, фото
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments